Мы - беларускае аўдыявыдавецтва. Акрамя працы над сайтам, на якім вы зараз знаходзіцеся, мы таксама запісваем і агучваем аўдыякнігі. Наш галоўны кірунак — сучасная беларуская літаратура, але часам запісваем класічныя творы родных пісьменнікаў і пераклады замежных аўтараў.
Нашая мэта — зрабіць так, каб кожную беларускую аўтарку і аўтара можна было паслухаць у аўдыя. А таксама, каб усе новыя кнігі выходзілі не толькі ў папяровым і электронных версіях, а таксама ў аўдыя для тых, хто спажывае кніжкі менавіта ў такім фармаце.