Самота, што жыла ў пакоі насупраць
5 гадзін 24 хвіліны
Aўтарка:
Вольга Гапеева
Агучыла:
Ірына Якавец
Выдавецтва:
audiobooks.by
Мова: беларуская
Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
Вокладка: Маргарыта Сянькова
Папяровая версія выдадзена выдавецтвам «Галіяфы».
Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.
Першую частку можна паслухаць бясплатна на YouTube.
Дзе купіць