Дарога

Дарога

6 гадзін 22 хвіліны

Aўтар: Кормак Макарці
Пераклаў: Серж Мядзведзеў
Агучыў: Віталь Краўчанка
Выдавецтва: Янушкевіч , audiobooks.by
Мова: беларуская

Кормак Макарці «Дарога» – постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...

Як нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» – прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

Папяровую версію можна купіць на сайце выдавецтва Кнігаўка.

Водгукі на кнігу можна прачытаць на bellit.store.

Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.