
Круглая Square
22 гадзіны 32 хвіліны
Біяграфічны твор пра сталенне ў СССР і пошукі сябе як беларуса, як еўрапейца, як паспяховага чалавека родам з краіны, дзе паспяховасць не віталася.
Галоўны герой рамана Геня Руд нарадзіўся ў Менску ў сям'і ўніверсітэтцкіх выкладчыкаў. Пасля нараджэння Гені бацькі атрымліваюць кватэру ў сталінскім доме на Круглай Плошчы (цяпер плошча Перамогі), дзе галоўны герой і правёў палову жыцця. Ад «Дзюшэса» да цукерак «Чырвоны мак» — усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет. Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе нам усім аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам.
Увага! Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку, а таксама апісанне сцэн ужывання алкаголю і наркатычных сродкаў. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў.
«Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!»
Уладзімер Арлоў
«Не помніцца, калі апошні раз чытаў падобны тэкст у нашай літаратуры, каб усміхаўся і крышачку нават зайздросціў. Зноў жа, была боязь, што аўтара напаткае дыхавіца яшчэ да паловы рамана, але ён утрымаў планку да фінішу».
В.Г.
Кніга патрапіла ў спіс 100 лепшых кніг 2023 году, які склалі на сайце bellit.info.
Выдавецтва папяровай версіі - «Gutenberg Publisher» (2023 год)
Водгукі на bellit.store: спасылка