Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

Крыніца: Kamunikat.org

Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава

3 гадзіны 36 хвілін

Aўтар: Лявон Крывічанін
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з лепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчорашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаныя.

Крыніца: kamunikat.org