Вершы
2 гадзіны 53 хвіліны
Aўтар:
Генадзь Бураўкін
Агучыў:
Генадзь Бураўкін
Мова: беларуская
Аўдыякніга змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў «Хатынскі снег», «Узнясенне».
Чытае аўтар.
«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014
Аўдыякніга пабачыла свет у 2015 годзе супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс» кампаніі prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Арт-Сядзібы.
Фота - Валер Мазынскі
Дзе паслухаць бясплатна