Радзіва «Прудок»

Радзіва «Прудок»

6 гадзін 37 хвілін

Aўтар: Андрусь Горват
Агучылі: Андрэй Белы , Аляксандр Сайко , Святлана Ключнік
Мова: беларуская

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік... Гэта аўдыекніга пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце.

Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.

Гэтая аўдыёкніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.

Дзённік «Радзіва Прудок» Андрусь Горват пісаў тры гады. Да пераезду ў вёску,ён працаваў журналістам і, адначасова, дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. З гэтага і пачынаецца дзённік, які атрымаў некалькі прэстыжных літаратурных прэмій, шмат пазітыўных і натхнёных водгукаў ад чытачоў ды стаў ужо легендарным творам, які раней можна было набыць толькі ў касе Купалаўскага тэатра.

Водгукі на LiveLib