Незагойная рана
37 хвілін
Aўтар:
Васіль Быкаў
Выдавецтва:
Беларуская літаратура
Мова: беларуская
Дзе паслухаць бясплатна
Так, вам будзе няпроста слухаць гэтае апавяданне. У ім шмат болю, хаця і няма ані бітваў, ані забойстваў, ані крыві. Ніякага геройства, рамантычных подзвігаў альбо захапляльных боек. Простая гісторыя жанчыны, якая чакае сына з вайны, а вайна даўно скончылася. Якая вайна – няважна, бо любая вайна нясе з сабой адно і тое ж. Вам будзе няпроста, але ж такія тэксты – пэўна, адзінае, што можа ўратаваць нас ад новых войнаў. Яны ўсё яшчэ ідуць, і гэта таму, што мы не хочам пра іх чуць і чытаць.
Голас: Алена С.
Гук: Аляксандр З., Максім П.
Музыка: Слава Ш.
Ілюстрацыя: Наста К.
Рознае: Рыгор П., Міхась З.
Тэкст: Ганна С.
Крыніца: Беларуская літаратура