Калядны стол. Некулінарная кніга
Выйшла аўдыёкніга Зараславы Камінскай “Калядны стол” (выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2019).
Зараслава заняла 3 месца ў прэміі Гедройца 2020, а прызам быў запіс кнігі ў аўдыяфармаце ад Радыё Свабода.
Агучку зрабіў пісьменнік і журналіст (і дарэчы, лаўрэат прэміі Гедройца) Зміцер Бартосік.
🍳Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з'явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.
Водгукі на кнігу можна прачытаць на bellit.store.
Крыніца: Беларускі ПЭН-цэнтр
Крыніца: Беларуская літаратура
Агучка 1
Калісьці мы ўмелі малоць зерне, ткаць, выразаць з дрэва, спяваць падчас працы, захоўваць абрады і рытуалы, што існавалі да нас. Мы трымаліся звычаяў і паўтаралі рухі продкаў. Сёння мы іншыя, але, як і раней, умеем гатаваць ежу. Мы чысцім бульбу, мажам хлеб, пячом бохан, варым боршч ці куццю. Гэта таксама рытуал і абрад, які яднае сям’ю і збірае родных разам хаця б раз на год. Ежа – гэта традыцыя, памяць, сімвалы і мова, зразумелая толькі сваім. Магчыма, калісьці гэта знікне, як зніклі іншыя ўмеласці. Але пакуль мы яшчэ памятаем і ўмеем, мы запрашаем вас за «Калядны стол».
Голас: Наталля К., Алена С., Алесь М., Ганна П.
Гук: Сяргей Б.
Музыка: Ігар Ш.
Графіка: Насця К.
Рознае: Рыгор П., Міхась З.
працуе ў Беларусі