Каласы пад сярпом тваім

Aўтар: Уладзімір Караткевіч
Мова: беларуская

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй. (З.К.)

Водгукі на LiveLib

Каласы пад сярпом тваім

Крыніца: Кніжны воз

Кніга першая. Выйсце крыніц

Агучылі: Аляксандр Леановіч , Галя Костка
Выдавецтва: Кніжны Воз
26 гадзін 30 хвілін

Гэта першая афіцыйная нецэнзураваная аўдыяверсія раману. Калі вы чыталі «Каласы» да 2014 года, то вы чыталі іх у падцэнзурнай савецкай версіі. З таго часу раман павялічыўся на 25% і вярнуў сабе многае з таго, што было выкраслена ідэолагамі. Твор складаецца з дзвюх кніг і апісвае станаўленне беларускай нацыі, паказваючы тры пакаленні шляхецкай сям’і Загорскіх.

Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка Уладзіміра Караткевіча.

Рэдактарм запісу, акрамя сталых чальцоў каманды «Кніжнага возу», стаў Сяргей Шупа, разам з якім нам удалося стварыць максімальна дакладны запіс.

Музыку напісала Вольга Падгайская

Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі


Каласы пад сярпом тваім

Кніга другая. Сякера пры дрэве

Агучылі: Аляксандр Леановіч , Галя Костка
Выдавецтва: Кніжны Воз
24 гадзіны 45 хвілін

Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка Уладзіміра Караткевіча.

Рэдактарм запісу, акрамя сталых чальцоў каманды «Кніжнага возу», стаў Сяргей Шупа, разам з якім нам удалося стварыць максімальна дакладны запіс.

Музыку напісала Вольга Падгайская

Апрацоўкай гуку займаўся Аляксандр Зелянеўскі


Уладзімір Караткевіч
Каласы пад сярпом тваім

Агучка 2009 года, цэнзураваная

Агучыў: Андрэй Каляда
39 гадзін 52 хвіліны