Фэрма

Aўтар: Джордж Оруэл
Мова: беларуская

Водгукі на LiveLib

Фэрма

Крыніца: Jaska Haspadar

Агучка 1

Агучыў: Jaska Haspadar

У сатырычнай аповесці знакамітага англійскага пісьменніка адлюстравана жыццё грамады жывёлаў, якія выгналі з фермы яго жорсткага гаспадара Джонса. Свабода і роўнасць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру свінні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту.
Як піша ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў, у сюжэце пазнавалі партыю савецкіх камуністаў, таму хадзілі чуткі, што Сталін чытаў аповесць і асабіста абразіўся, і што Оруэл памёр у свае сорак сем зусім не ад туберкулёзу. У Вялікабрытаніі, дзе, наслухаўшыся экспрэсіўных заяў Чэрчыля, пасля гітлераўскай агрэсіі пачалі баяцца «чырвонай пагрозы», разышлася нечуваная колькасць асобнікаў. Оруэл імгненна стаў вядомым на ўвесь свет.


Джордж Оруэл
Фэрма

Агучка 2

Агучыў: Валер Будзевіч
4 гадзіны 29 хвілін