Дзяды

Крыніца: Купалаўцы

Дзяды

8 гадзін 34 хвіліны

Aўтар: Адам Міцкевіч
Пераклаў: Серж Мінскевіч
Агучыў: Сяргей Чуб
Выдавецтва: Купалаўцы
Мова: беларуская

Дзяды — цыкл рамантычных драм Адама Міцкевіча, апублікаваных у 1822—1860 гадах. Складаецца з чатырох частак:
«Дзяды (частка II)» — 1822
«Дзяды (частка IV)» — 1822
«Дзяды (частка III)» — 1832
«Дзяды (частка I)» — 1860, няскончаная
Пачаткова Міцкевіч напісаў I, II, III і IV часткі, аднак апублікаваў толькі дзве часткі (II и IV), якія паводле месца напісання атрымалі назву «віленска-ковенскія». Пад уражаннямі ад паўстання 1830 года Міцкевіч, знаходзячыся ў Дрэздэне, напісаў і апублікаваў III частку, якая атрымала «дрэздэнскіх Дзядоў». Няскончаны рукапіс I часткі быў знойдзены толькі пасля смерці аўтара.

Пераклад Сержа Мінскевіча
Чытае - Сяргей Чуб
Рэдактар - Алег Гарбуз
Гукарэжысёр — Аляксандр Зелянеўскі

Праект «Дзяды» Адама Міцкевіча рэалізаваны ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «GAUDE POLONIA».

Крыніца: Wikipedia