Хвілінка. Другая кніга

Крыніца: Komunikat

Хвілінка. Другая кніга

5 гадзін 35 хвілін

Aўтар: Ігар Бабкоў
Агучыў: Зьміцер Бартосік
Выдавецтва: Kamunikat.org
Мова: беларуская

Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.

Крыніца: Komunikat.org