Агучка 1
«Час сэканд хэнд» – пятая кніга хронікі «Галасы Утопіі». Яна распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта – трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.
Менавіта ў гэтай кнізе так ці іначай пераплятаюцца ўсе падзеі ХХ стагоддзя, трагічна адбіваючыся на некалькіх пакаленнях звычайнага чалавека. Магчыма менавіта праз гэтую сувязь можна растлумачыць падзеі, матывы сённяшніх дзён і зразумець іх сапраўдную прыроду да глыбіню.
Пераклаў з рускай Сяргей Дубавец.
Аўтарская музыка і мантаж гуку Дзмітрыя Фрыгі.
Запіс: Павел Сініла.
Прадзюсар праекта: Яраслаў Іванюк.
Вокладка: Ірына Арахоўская.
🙏 Аўдыёверсія створаная дзякуючы супольным намаганням Фонду Kamunikat і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў
Крыніца: litres.ru
Агучка 2
Святлана Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» – завяршальная кніга знакамітага цыкла «Галасы Утопіі» ад лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
«У камунізму быў вар'яцкі план, – распавядае аўтар, - перарабіць «старога» чалавека, старога Адама. І гэта атрымалася ... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып – homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, бок аб бок, пражыла шмат гадоў. Ён – гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі».
Маналогі, якія ўвайшлі ў кнігу, дзесяць гадоў запісваліся ў паездках па ўсім былым Савецкім Саюзе.