Крыніца: Kamunikat.org
Халоднае крыло Радзімы
13 гадзін 35 хвілін
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» - своесаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло «халоднае» - зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай - зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя з-падысподу, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом»