Крыніца: Беларуская літаратура
Агучка 1
Вы пытаецеся, з якіх трох прычын трэба было б прачытаць гэтае апавяданне? Тры, сказаць па праўдзе, выбраць цяжка, затое мы не ведаем ані адной прычыны, каб яго не чытаць. Па-першае, гэта вельмі весела, часам страшна, часам смешна, а часам – сумна: чытаць пра прыгоды мядзведзяў Бурыка і Тупа, якія апынуліся сярод людзей. Па-другое, усё апісанае – чыстая праўда, што падцверджана сведкамі і фотаздымкамі, хаця вы, хутчэй за ўсё, і не паверыце. А па-трэцяе – гэтае апавяданне не толькі пра мядзведзяў, але і пра людзей, якія побач з мядзведзямі глядзяцца неяк па-іншаму. Ці то меншымі, ці то смяшнейшымі, ці то злейшымі за звяроў.
Голас: Алег Г.
Гук: Аляксандр З.
Музыка: Аляксандр З.
Графіка: Насця К.
Рознае: Алег Г., Міхась З.
Тэкст: Ганна С.
працуе ў Беларусі