Асьвечаныя беларушчынай
15 гадзін 44 хвіліны
Кніга Алеся Бяляцкага — праваабаронца і палітзьняволенага, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году. «Гэтую кнігу - як піша ва уступе («Іншадумства ў літаратуры») да папяровага выданьня Паліна Сьцепаненка - Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ. Праца па ўкладаньні кнігі была распачатая, але не завершаная, бо 4 жніўня 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага часткай 2 Крымінальнага кодэкса». Цяпер Алесь Бяляцкі ізноў апынуўся ў турме. Ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру і заснавальніку Праваабарончага Цэнтру «Вясна» засудзілі 10 гадоў калёніі. Яго разам зь іншымі вясноўцамі прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Музыка: Аляксандр Ясінскі