Адвечным шляхам

Aўтар: Ігнат Канчэўскі
Мова: беларуская

«Адвечным шляхам» — філасофскае эсэ, напісанае пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч у 1921 годзе ў Вільні.

Аўтар - Ігнат Канчэўскі.

Эсэ раскрывае драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненьне захаваць незалежнасьць свайго духу.
Эсэ лічыцца першым філасофскім творам найноўшай гісторыі. Вядома па ўвядзенню канцэпта «ліючайся формы».

«Гісторыя вызначыла гэтай кнізе адмысловы лёс - быць прачытанаю ў наступным, XXI стагодзьдзі. Магчыма, гэта першая беларуская кніга, якая ўжо ТАМ. Там, дзе традыцыя літаратурна-філязофскага плачу па згубленай мове, волі-долі і Бацькаўшчыне непазьбежна зьменіцца сьцьвярджальнай ідэяй тварэньня новае Беларусі. Дзе будзе зразуметая рацыянальная прырода дабра. Дзе запануе філязофія свабоды, асноўныя прынцыпы якой і сфармуляваў па-беларуску Ігнат Абдзіраловіч».
С.Дубавец

Крыніца: Лятучы ўніверсітэт


Адвечным шляхам

Крыніца: Soundcloud


Адвечным шляхам