1984

Aўтар: Джордж Оруэл
Мова: беларуская

Раман быў напісаны ў 1947—1948 гадах і ўпершыню выйшаў асобным выданнем 8 чэрвеня 1949 года ў брытанскім выдавецтве Secker and Warburg. У 1956 і 1984 былі зняты аднайменныя фільмы.

Дзеянне рамана адбываецца ў 1984 годзе ў Лондане, які належыць Ваенна-паветранай Зоне № 1 (былой Вялікабрытаніі), якая ў сваю чаргу з’яўляецца правінцыяй таталітарнай дзяржавы Акіянія, што займае трэцюю частку зямнога шара і ўключае Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Вялікабрытанію, Паўднёвую Афрыку, Аўстралію і ўласна Акіянію. Акіянія знаходзіцца ў стане вайны з дзвюма іншымі таталітарнымі дзяржавамі — Еўразіяй і Усходазіяй. Еўразія ўяўляе сабою дзяржаву, якая ўключыла ў свой склад усю мацерыковую Еўропу і Турцыю, а Усходазія з’яўляецца аб’яднаннем Кітая, Індыі і Японіі.

Крыніца: Вікіпедыя

Водгукі на LiveLib

Джордж Оруэл
1984

Джордж Оруэл
1984